Ресурсный центр по белорусскому языку и литературе

МЭТА: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

ЗАДАЧЫ:

  • выкарыстоўваць магчымасці віртуальных метадычных кабінетаў устаноў адукацыі для размяшчэння навучальных і пазнавальных матэрыялаў настаўнікаў беларускай мове і літаратуры;
  • правесці для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры навучальны вэбінар па выкарыстанні мабільных дадаткаў на ўроках беларускай літаратуры;
  • наладзіць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі праз выкарыстанне прагрэсіўнага вопыта настаўнікаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.


ПАЛАЖЭННЕ аб рэсурсным цэнтры беларускай мовы і літаратуры


Графік работы рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

План работы рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

Аналітычная справаздача па рабоце рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

План пасяджэнняў  творчай групы настаўнікаў беларускай мовы


Метадычны прадукт «Выкарыстанне актыўных прыёмаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў»


Яндекс.Диск


Карысныя інфармацыйныя рэсурсы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

развернуть

Агульнае

Сайт Нацыянальнай бібліятэкі https://www.nlb.by/

Сайты для настаўнікаў

Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі http://adu.by/ru/

Сайт Міністэрства адукацыі http://edu.gov.by/ 

Партал для настаўнікаў http://www.nastaunik.info/

Сайты настаўнікаў

Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Міколы Жуковіча http://zhukovich4.narod.ru/

Блог Ірыны Казачэнкі https://presentdaymova.wordpress.com/

Сіняя птушка https://sites.google.com/view/ptushka/

Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Мігаль Алены http://migalayte.ucoz.ru/

Блог "Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры" http://intgulni.blogspot.com.by/

Блог "Цікава пра мову" http://movahalch.blogspot.com.by/

Блог беларускіх прыказак http://belprykaz.blogspot.com.by/

Блог беларускіх загадак http://belzag.blogspot.com.by/

Электронныя кнігі і бібліятэкі

Беларускія слоўнікі http://slounik.org/ 

Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка "Камунікат" http://kamunikat.org/ 

Бібліятэка Флібуста http://flibusta.net 

Творы беларускай літаратуры

Казкі беларускія http://kazki.by/

Народныя казкі для дзетак http://kazki.unicef.by/

Беларуская палічка http://knihi.com/

Творы беларускай літаратуры http://znichka.ucoz.com/

Беларускія вершы http://vershy.ru/

Сайт “Родныя вобразы” http://rv-blr.com/

Вершы пра вайну http://sledvainy.ru/

Вершы пра каханне http://moykahany.ru

Вершы пра маці http://matulya.ru/

Вершы пра лета http://kupalle.ru/

Вершы пра вясну http://soneyka.ru/

Вершы пра зіму http://zaviruha.ru/

свернуть

Заседание районного литературного клуба «Литера»

12.12.2024
развернуть

На базе ресурсного центра белорусского языка и литературы состоялось заседание районного литературного клуба «Литера». В этом году исполнилось 125 лет со дня рождения классика белорусской литературы, народного писателя Беларуси Михаила Тихоновича Лынькова. Учащиеся и учителя  поучаствовали в открытом диалоге «Міхась Лынькоў. Вядомы і невядомы». Встреча была познавательной, она  дало возможность учащимся понять многогранную личность Михася Лынькова и его место в белорусской литературе.

свернуть

Заседание районного литературного клуба «Литера»

25.04.2024
развернуть

На базе ресурсного центра белорусского языка и литературы состоялось заседание районного литературного клуба «Литера». Перед учащимися и учителями выступила член народного клуба самодеятельных поэтов «Арэскія вытокі» Уманская Наталья Михайловна. Встреча прошла в тёплой дружественной  атмосфере, наполненной поэзией и творчеством.

свернуть

Майстар-клас «Прадметы, якія гавораць»

16.04.2024
развернуть

На базе раённага рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры прайшоў майстар-клас «Прадметы, якія гавораць» (выкарыстанне экспанатаў школьнага краязнаўчага музея на ўроках беларускай мовы і літаратуры) для настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.

свернуть

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
развернуть

Мова...

Родная мова У

марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер,  і смак,  і пах.

                     Анатоль Грачаннікаў

Прыгожая, пявучая, неверагодна паэтычная і меладычная – гэта ўсе словы павагі і любові аб роднай беларускай мове. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.  Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

"Каб мова беларуская гучала" – пад такім дэвізам 21 лютага 2024 года прайшоў Дзень беларускай мовы ў нашай установе адукацыі. Свята было насычаным, пазнавальным і ў лепшых беларускіх традыцыях. У бібліятэцы была наладжана выстава кніг-юбіляраў. Для вучняў 6 класаў вучаніца педгрупы 10 класа Паліна Дубік правяла пазнавальную інфармацыйную гадзіну " Мова – люстэрка душы беларускай". На працягу дня ў школе працаваў відэахол, дзе гучалі песні, вершы і мультфільмы на роднай мове для вучняў усіх узростаў, а таксама было наладжана караоке па-беларуску з групай "Дразды".

Весела і цікава было каля фотазоны "У матчынай хатцы" і каля  інтэрактыўнай дошкі. Тут дзеці змаглі пабываць у якасці перакладчыкаў, моўных экспертаў, успомнілі любімыя словы на беларускай мове і склалі ўласныя хэштэгі. Вучні 5 класа наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй "Беларуская хатка",  а вучні 7 і 8  класаў змаглі дакрануцца да духоўнай спадчына нашага краю ў экспазіцыі "Старадарожчына літаратурная".

Вучаніцы 8-11 класаў для вучняў і настаўнікаў школы падрыхтавалі музычна-танцавальную кампазіцыю “Роднай мовы пералівы”. Супрацоўнікі ДУК “Старадарожскі Цэнтр рамёсел” наведаліся да вучняў 7 класа з інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй «Да роднай мовы крок зрабі». Дзеці складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, красворды, знаёміліся з элементамі адзення і ўпрыгожвання беларусаў. Напрыканцы сустрэчы падлеткі зрабілі ўласныя цацкі-берагіні.

Правядзенне Дня роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас праз усё жыццё.

свернуть

Паседжанне раённага літаратурнага клуба «Литера»

14.12.2023
развернуть

Адбылося паседжанне раённага літаратурнага клуба «Литера». Пад час сустрэчы вучні і настаўнікі змаглі паразважаць над пытаннем: «Ці лёгка быць паэтам?» Дзеці змаглі ўзнавіць выдатныя творы класікаў беларускай літаратуры, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў: падбіралі рыфмы да слоў і склалі  ўласныя вершы накшталт японскага верша сінту.

свернуть

Майстар-клас «Візуалізацыя навучальнай інфармацыі, ці як зрабіць складанае простым?»

18.04.2023
развернуть

На базе раённага рэсурснага  цэнтра беларускай мовы і літаратуры прайшоў майстар-клас «Візуалізацыя навучальнай інфармацыі, ці як зрабіць складанае простым?» для настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.

свернуть

Паседжанне раённага літаратурнага клуба «Літара»

16.03.2023
развернуть

Сёння адбываецца паседжанне раеннага літаратурнага клуба «Літера» на базе цэнтральнай біблиятэкі. Сустрэча адбываецца з нагоды міжнароднага Дня Паэзіі. У дзяцей з’явілася магчымасць сустрэцца з паэтамі народнага клуба самадзейных паэтаў Старадарожчыны «Арэскія вытокі» і адчуць усю асалоду ад музыкі, сакавітага паэтычнага слова і адкрытай творчай душы нашых талентаў.

свернуть

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023
развернуть

Чую тваю жаўруковую музыку

У скошаных травах мурожных,

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным....

Яўгенія  Янішчыц

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна  мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

У нашай установе адукацыі  свята прайшло пад слоганам «Надоело говорить – размаўляй!». Да свята была надрукавана інфармацыйная газета «Беларуская, самая мая!», я якой падрабязна расказваецца пра гісторыю абвяшчэння Міжнароднага дня роднай мовы.  На працягу дня ў школе працаваў відэахол, дзе гучалі песні, вершы і мультфільмы на роднай мове для вучняў усіх узростаў. Таксама для вучняў і настаўнікаў вучні 11 клас падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю  «Беларусь мая сінявокая...». Вучні 7 класа пабывалі на музейным уроку «Кастусь Цвірка. З гісторыі адной кнігі». Вучні 6 класа наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з раздзелам «Старадарожчына літаратурная», даведаліся пра паэтаў-землякоў, пагарталі зборнікі вершаў, якія творцы перадалі ў музей. Вучні 3-11 класаў наведалі  выстава кніг у школьнай бібліятэцы «Святло роднай мовы!».

Цікава, весела і займальна было на працягу дня каля  інтэрактыўнай дошкі. Каля яе дзеці змаглі пабываць у якасці перакладчыкаў, моўных экспертаў, успомнілі любімыя словы на беларускай мове. Вучні 8-9 класаў наведалі старадарожскі цэнтр рамёстваў, дзе паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Да роднай мовы крок зрабі». Вучні 7 класа ў Палацы культуры сталі гледачамі літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай творчасці Максіма Багдановіча.

свернуть

Заседание районного литературного клуба «Литера»

26.01.2023
развернуть

На паседжанне была запрошана паэт-песеннік і выканаўца Людміла Антанюк. Сваімі вершамі, цудоўнымі песнямі яна дакранулася да душы кожнага дзіцяці і дарослага. Паэт пазнаёміла з новымі творамі, расказала пра свой творчы шлях і падзялілася  марамі і задумкамі. Сустрэча прайшла цёпла і вельмі пранікнёна!

 

свернуть
поделиться в: