Ресурсный центр по белорусскому языку и литературе

МЭТА: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

ЗАДАЧЫ:

  • выкарыстоўваць магчымасці віртуальных метадычных кабінетаў устаноў адукацыі для размяшчэння навучальных і пазнавальных матэрыялаў настаўнікаў беларускай мове і літаратуры;
  • правесці для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры навучальны вэбінар па выкарыстанні мабільных дадаткаў на ўроках беларускай літаратуры;
  • наладзіць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі праз выкарыстанне прагрэсіўнага вопыта настаўнікаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.


ПАЛАЖЭННЕ аб рэсурсным цэнтры беларускай мовы і літаратуры


Графік работы рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

План работы рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

Аналітычная справаздача па рабоце рэсурснага цэнтра беларускай мовы і літаратуры

План пасяджэнняў  творчай групынастаўнікаў беларускай мовы


Метадычны прадукт «Выкарыстанне актыўных прыёмаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў»


Яндекс.Диск


Заседание районного литературного клуба «Литера»

19.05.2022
развернуть

На базе ресурсного центра белорусского языка и литературы состоялось заседание районного литературного клуба «Литера». 

свернуть

Майстар-клас «Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе»

26.04.2022
развернуть

На базе раённага рэсурснага  цэнтра беларускай мовы і літаратуры прайшоў майстар-клас «Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе» для настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.

свернуть

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022
развернуть

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                       Пімен Панчанка

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Гэта свята аб'ядноўвае людзей рознага ўзросту і прымушае задумацца аб лёсе роднай мовы  ў межах грамадства. У нашай школе свята прайшло пад слоганам «Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску».  На працягу дня ў школе працаваў відэахол, дзе гучалі песні, вершы і мультфільмы на роднай мове для вучняў усіх узростаў. Таксама для вучняў і настаўнікаў працавала фотазона «Ручнік – жыцця аздоба...», выстава кніг «Святло роднай мовы!» У школьным краязнаўчым музеі была арганізавана выстава нацыянальных страў і напояў «Смак беларускай мовы».

Вельмі цікава і займальна было на працягу дня каля  інтэрактыўнай дошкі. Каля яе дзеці змаглі пабыць у якасці перакладчыкаў, моўных экспертаў, успомнілі любімыя словы на беларускай мове, а таксама склалі ўласныя хэштэкі,  прысвечаныя святу. Вучні 11 класа паўдзельнічалі  ў гульні «Размаўляй па-беларуску». Вучні 10 класа прынялі ўдзел у анлайн-дыктоўцы, арганізаванай Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка.

Дзень роднай мовы прайшоў у цёплай душэўнай атмасферы любові і замілаванасці да нацыянальнай спадчыны, яе старажытных традыцый  і  культурных каштоўнасцей. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. І трэба зрабіць усё магчымае, дзеля яе захавання!

свернуть

Заседание районного литературного клуба «Литера»

20.01.2022
развернуть

На базе ресурсного центра белорусского языка и литературы состоялось заседание районного литературного клуба «Литера». Перед учащимися и учителями выступил председатель народного клуба самодеятельных поэтов «Арэскія вытокі» Павел Григорьевич Тюленев. Встреча прошла в тёплой дружественной  атмосфере, наполненной поэзией и музыкой.

свернуть