Літаратурна-дакументальная выстава «Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові...»

14.04.2022

Вучні 9-10 класаў наведалі літаратурна-дакументальную выставу «Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові...», якая праходзіць у ДУ «Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей». Выстава  прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Рэспублікі Беларусь – Пімена    Панчанкі і адлюстроўвае пэўны перыяд у жыцці паэта. Творчасць Пімена Панчанкі – значная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. Яна вельмі разнастайная – паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст.