Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
                              Пімен Панчанка

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Гэта свята аб'ядноўвае людзей рознага ўзросту і прымушае задумацца аб лёсе роднай мовы  ў межах грамадства.  Гэты адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА,  штогод у Беларусі адзначаецца з 2009 года. Ён спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

         У нашым раёне гэта свята прайшло на базе нашай школы пад слоганам "Роднай мовы прыгожыя словы".

ФОТА